Забавы каля навагодняй ёлкі. Запрашаем

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Святочныя мерапрыемствы на плошчы 17 Верасня, якія праводзіць Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, працягваюцца.

14 снежня ў 19 гадзін пройдзе танцавальна-забаўляльная праграма “Навагодняя карусель”: цікавая конкурсная праграма, розыгрыш прызоў, вясёлая дыскатэка.

15 снежня ў 12 гадзін сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва запрашае на дзіцячую гульнявую праграму “В снежном царстве, морозном государстве”. Дзяцей чакае сустрэча з Дзедам Марозам і яго сябрамі. А ў 19 гадзін адбудзецца моладзевая танцавальная праграма “Навагодні калейдаскоп”. Любіце танцаваць? Прыходзьце!

16 снежня ў 12 гадзін будзе праводзіцца дзіцячая гульнявая праграма “Каля зімовых варот навагодні карагод” – займальнае падарожжа каля ёлкі, жартоўныя конкурсы і гульні. У 19 гадзін выдатная музыка, любімыя хіты, танцы і падарункі чакаюць усіх на танцавальна-забаўляльнай праграме “Давайце будзем верыць у цуды”.

Аргкамітэт