Вялікае жыццё і яркі лёс (+відэа)

Важнае Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Са 100-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Мікалаевіча Аліменку з гарадскога пасёлка Казлоўшчына прыехалі павіншаваць актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў, работнікі культуры, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна, адміністрацыя Казлоўшчынскага сельвыканкама, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і Таварыства Чырвонага Крыжа.

Усе зычылі юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму.

Падзякавалі за вытрыманыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, за добрасумленную працу, уклад  у развіццё народнай гаспадаркі.

Васіль Мікалаевіч быў удзячны ўсім за цёплыя словы і пажаданні. У час сустрэчы ён успомніў тыя гады, калі яму прыйшлося са зброяй у руках абараняць сваю Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На развітанне юбіляр праспяваў для гасцей песню.

Музычныя кампазіцыі таксама гучалі і ад артыстаў Казлоўшчынскага дома культуры.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: