Свята без “белай гарачкі”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

“Што за святы без алкаголю?” – скажуць многія.

На жаль, не заўсёды святы заканчваюцца весела. Празмернае ўжыванне алкаголю не толькі згубна дзейнічае на арганізм, але і спрыяе траўматызму, канфліктным сітуацыям, а часам можа прывесці да праблем з законам.У медыцынскай тэрміналогіі выкарыстоўваецца слова “запой” – злоўжыванне  алкаголем больш за адзін дзень. Вынікам запою можа стаць сутаргавы сіндром і (або) “белая гарачка”. Такія наступствы запою з’яўляюцца часцей на 2-5 суткі пасля апошняга ўжывання алкаголю. Чалавек паводзіць сябе неадэкватна, здольны праяўляць агрэсію. Пасля таго, як прыходзіць у сябе, ён дрэнна памятае, што адбылося, і некрытычна верыць у перажытыя галюцынацыі. Таксама пад уздзеяннем алкаголю адбываецца мноства суіцыдаў. Блізкім трэба ведаць, што любое выказванне чалавека ў алкагольным ап’яненні пра нежаданне жыць не павінна ігнаравацца. Цяпер досыць развіты псіхалагічныя, псіхатэрапеўтычныя і наркалагічныя паслугі. Дапамога можа быць аказана амбулаторна, у тым ліку ананімна, стацыянарна, а таксама па “Тэлефоне даверу – 170” бясплатна і кругласутачна.

Барыс ОТЧЫК,
доктар-псіхатэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ