Старт навагоднім святам дадзены! (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

8 снежня галоўныя героі надыходзячых святаў – Дзяды Марозы сабраліся каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб прыняць удзел у традыцыйным навагоднім парадзе.

Сапсаваць усім свята спрабавалі ведзьмы Шуншынскія, якія зачаравалі Дзеда Мароза, бо вырашылі, што сумна кожны раз аднолькава адзначаць святы, захацелася ім іншых забаваў. Рассмяшыць, развесяліць і здзівіць – былі іх умовы, каб святы адбыліся. І ўсе прысутныя, нягледзячы на зусім не зімовае надвор’е, актыўна спявалі навагоднія песні, танцавалі, вадзілі карагоды.

“Жартаваць, весяліцца, усміхацца! Каб да прыходу Новага года ў кожным доме загарэліся ёлкі, і кожны, хто напісаў пісьмо Дзеду Марозу, атрымаў свой доўгачаканы падарунак”, — даў наказ Дзядуля Мароз. А каб запаліць ёлку рознакаляровымі агнямі, ён націснуў на чароўную кнопку.

Старт навагоднім святам дадзены!

Святлана ГРЫШЫНА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Юліі БАКУНОВІЧ