Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы страхавання!

Важнае Улада

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў!

Сёння спецыяліст страхавой справы павінен быць прафесіяналам, які валодае такімі якасцямі, як адкрытасць, камунікабельнасць, працаздольнасць, ініцыятыўнасць, дар пераканання і ўмення працаваць з людзьмі. Жадаем вам пастаянна расці ў сваім майстэрстве. Страхавыя работнікі выконваюць адну з важных сацыяльных задач сучаснасці – страхаванне жыцця, здароўя, маёмасці людзей.

Упэўнены, што вы зробіце ўсё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага дабрабыту і ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян нашага раёна. Няхай вам ва ўсім спадарожнічае ўдача, кліенты давяраюць, а калегі цэняць і паважаюць.

Жадаем усім стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця ў жыцці, міру і дабра ў сем’ях.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *