Новы год да нас імчыцца

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Цудоўны перадсвяточны настрой, яркія агні навагодняга ўбранства, народная музыка, спевы, танцы, карагоды – так сустракае кожныя выхадныя дзятлаўчан галоўная ёлка раённага цэнтра.

Вечар нядзелі 30 снежня таксама стаў месцам сустрэчы прыхільнікаў актыўнага адпачынку.

Танцавальна-забаўляльная праграма “Новы год да нас імчыцца” стала свайго роду перадсвяточнай рэпетыцыяй надыходзячага Навагодняга свята. Падхапілі лірычны настрой дзятлаўчане ў гасцей святочнай праграммы – музычных калектываў з суседніх раённых цэнтраў.

Таксама ў гараджан мелася магчымасць сустрэцца з блізкімі, сябрамі, знаёмымі, павіншаваць іх з надыходзячымі святамі, весела правесці некалькі гадзін адпачынку , назапасіць чароўную атмасферу надыходзячых святаў і набыць цудоўны настрой.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ