Навагоднія свавольствы

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

22 снежня для дарослых і дзяцей ладзілася дзіцячая гульнёвая праграма “Навагоднія свавольствы”.

На гэты раз на галоўную ёлку раёна завіталі лясныя персанажы.  Дзеці ад усёй душы пасвавольнічалі з казачнымі героямі, пазмагаліся за перамогу ў забаўляльных конкурсах, паспыталі свае сілы ў рухомых гульнях, падсілкаваліся смачнымі салодкімі прызамі. На некалькі хвілін апынуцца ў атмасферы дзіцячых забаў змаглі і дарослыя. Бліскучыя цацкі на памяць аб сустрэчы з казкай сталі прыемнымі сюрпрызамі.  Гульнёвую праграму падрыхтавалі для маленькіх дзятлаўчан і гасцей раённага цэнтра работнікі Круцілавіцкага дома культуры.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ