Дарагія жыхары Дзятлаўскага раёна!

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

 Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым, 2019 годам, святам, якое дорыць нам шчасце і радасць, нясе ў кожны дом цяпло і ўтульнасць.

Мы сустракаем яго новымі поспехамі, марамі, верай, надзеяй і добрым настроем. Новы год – гэта адначасова свята і добрая нагода падвесці вынікі, намеціць новыя мэты. Адыходзячы год быў насычаны важнымі падзеямі, смелымі праектамі і паспяховай працай. Таму хочацца сказаць усім вялікі дзякуй за добрасумленную і прадуктыўную працу.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і даўгалецця.

Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў 
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт