“Будучыня Беларусі – мы!”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

20 снежня ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў 8-11 класаў, тэма якога “Будучыня Беларусі – мы!”.

Сустрэча праходзіла ў фармаце ток-шоу, на якім прысутнічала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Вядучы азнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў “Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, “Дзіцячае “Еўрабачанне-2018”, “Рэспубліканскі семінар-нарада аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі”.

Ініцыятыўная група вучняў пад кіраўніцтвам прэзідэнта школьнай рэспублікі Дзмітрыя Лабейкі падрыхтавала мультымедыйную прэзентацыю на кожны з трох блокаў. Самым актыўным у групе быў навучэнец 10 класа Мікіта Кучынскі.

Удзельнікі ток-шоу мелі магчымасць выказаць свае думкі, задаць пытанні Кацярыне Хілімончык і засталіся задаволеныя яе адказамі. Асаблівую цікавасць выклікала тэма першага блока. Навучэнцы падзяліліся інфармацыяй, як у школе праходзіць акцыя “Нашы дзеці”, а госця расказала, як гэты рэспубліканскі дабрачынны праект рэалізоўваецца ў Дзятлаўскім раёне. Атрымаўся канструкцыйны дыялог.

Не меншую цікавасць праявілі ўдзельнікі пры абмеркаванні другога блока: расказалі пра “Еўрабачанне-2018”, паглядзелі відэаролік “Сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з удзельнікамі “Еўрабачання”. Рабяты змястоўна адказвалі на пытанні і самі задавалі іх запрошанай асобе. Адміністрацыя школы, якая таксама была ў зале, радавала актыўнасць навучэнцаў. Вызначыліся Арцём Анушкевіч, Раман Лазовік, Ксенія Болтач, Вераніка Адамчык, Дзмітрый Лабейка, Дыяна Крэмянеўская.

Абмяркоўваючы трэці блок, былі згодныя з задачай Прэзідэнта, што ўсе шматдзетныя сем’і павінны быць забяспечаны жыллём на працягу аднаго года, як гэта вызначана ва Указе №13.

Напрыканцы ток-шоу прыйшлі да высновы, што разгледжаныя праблемы – актуальныя, і цяперашнім навучэнцам неабходна набываць навыкі, якія дапамогуць у хуткім часе стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Надзея КАНЯВЕГА,
настаўніца Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы