Прывітанне, свята навагодняе!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні навагодніх святаў у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 26 снежня была арганізавана выстава-прагляд «Прывітанне, свята навагодняе!».

Увазе аўдыторыі прадстаўлена інфармацыя па афармленні святочнага стала, складанні навагодняга меню і нават гараскопа.

Наведвальнікі бібліятэкі могуць даведацца, якія навагоднія ўборы, сувеніры і ёлачныя ўпрыгажэнні можна зрабіць сваімі рукамі.

Таксама на выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі з савецкага мінулага, якія зараз не купіць у звычайным магазіне.

Юлія БАКУНОВІЧ