Жадаеце служыць?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна адбылося пасяджэнне раённай прызыўной камісіі на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Кухарэвічам. Тут былі прыняты канчатковыя рашэнні аб прызыве на тэрміновую ваенную службу дзятлаўскіх юнакоў.

Прызыўнікі з ноткамі хвалявання з’яўляліся перад членамі камісіі з рапартам. Кожнаму юнаку персанальна даводзілі падрабязную інфармацыю аб тым, што ён афіцыйна прызваны на тэрміновую ваенную службу; вызначаны род войскаў, у якіх будзе служыць; у які дзень непасрэдна адбудзецца яго адпраўка ў вайсковую часць.

«Жадаеце служыць?» — пыталіся члены камісіі ў юнакоў і чулі толькі станоўчыя адказы.

Таксама члены камісіі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўлады, ваеннага камісарыята, медыцыны, міліцыі, адказалі на пытанні прызыўнікоў, далі падрабязныя тлумачэнні па кожнай сітуацыі. Пры гэтым далі наказ на добрую службу.

У бліжэйшы час папоўняць шэрагі беларускай арміі 50 юнакоў Дзятлаўскага раёна.

Першыя з будучых абаронцаў ужо 16 лістапада накіруюцца ў вайсковыя часці. Служыць дзятлаўчанам давядзецца ў розных родах войскаў, у тым ліку сілаў спецыяльных аперацый, ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *