“У гасцях у Вітамінкі”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

6 лістапада для дзяцей у лагеры “Усмешка” СШ №1 горада Дзятлава калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правёў аздараўленча-гульнявую праграму “У гасцях у Вітамінкі”.

Галоўнымі героямі мерапрыемства сталі Вітамінка і Мікробія, якія ў час гульняў і конкурсаў расказалі, што такое вітаміны, адкуль яны бяруцца, у якіх прадуктах утрымліваюцца, якое значэнне маюць для нашага здароўя, як і калі трэба прымаць вітаміны. Дзеці з задавальненнем з імі гулялі, выконвалі ўсе заданні.

У канцы праграмы ўсіх чакалі салодкія прызы і дыскатэка.

Ганна ХАРЛІНСКАЯ,
загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *