Прышчэпка ад грыпу на варце здароўя

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне праходзіць кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу.

Сёлета медыкі выкарыстоўваюць вакцыну “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці. Што думаюць дзятлаўчане наконт прышчэпак?

– На мой погляд, зрабіць прышчэпку ад грыпу неабходна абавязкова, – гаворыць Наталля Глуская, медыцынская сястра  райпаліклінікі горада Дзятлава. – Карысць вакцынацыі ўжо даўно даказана. Неабходна разумець, што прышчэпка дапамагае, але не ратуе: у час эпідэміі  і прышчэплены чалавек таксама можа захварэць, але ўжо ў значна больш лёгкай форме. Людзі менш заражаюцца адзін ад аднаго, памяншаецца колькасць сур’ёзных ускладненняў са шпіталізацыяй, колькасць смяротных зыходаў ад ускладненняў хваробы, імунітэт становіцца мацнейшым.

Нават платная вакцына абыдзецца ў дзясяткі  разоў танней, чым само лячэнне грыпу. Раю зрабіць прышчэпку студэнтам і ўсім тым, хто праводзіць шмат часу ў месцах масавага знаходжання людзей. Прышчэпка ратуе ад заражэння пры мімалётным кантакце ў грамадскім транспарце і аб’ектах сферы абслугоўвання.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *