Маленькiя ўчынкi – з вялiкай любоўю

Важнае Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Міжволі кожны з нас, сустракаючы людзей з працягнутай рукой, задумваецца: ці магу я быць сапраўдным дабрачынцам, ці магу я спачуваць?

Мяне радуе, што ў Год малой радзімы многія прыязджаюць у свае родныя мястэчкі, дапамагаюць дзіцячым дамам, добраўпарадкуюць бацькоўскiя землі, родны горад, вёску, пасёлак, дапамагаюць у будаўніцтве царквы, дзіцячага садка, хоспіса. Добра, калі гэта ад душы, ад чыстага сэрца. Але як шмат сярод нас дробязных, прагных, зайздросных, абыякавых людзей, якія раўнадушныя да чужога гора. Я лічу, што дапамагаць, асабліва дзецям, абавязкова трэба: бо дзеці – наша будучыня, будучыня краіны. Проста аднойчы трэба забыць пра сябе, забыцца пра сваё ўласнае “Я”, а падумаць пра тых, хто побач. Мы ўсе разам можам зрабіць так, каб нават у сур’ёзна хворых дзяцей дзяцінства было шчаслівым. Вы проста падумайце, як гэта жахліва быць хворым і не мець нi аднаго праменьчыка надзеі. Вакол нас шмат дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Мы можам выратаваць маленькія душы, зрабіць іх шчаслівымі хоць на непрацяглы час. У нашых сілах выратаваць жыццё дзіцяці, абагрэць яго цяплом душы. Гэта проста выдатна, калі дзіцятка пачынае на вашых вачах радавацца жыццю.

Нельга памылкова меркаваць, што дабрачыннасць – гэта толькі для багатых. Любы чалавек можа дапамагчы бліжняму бескарысна, ад душы, па загадзе сэрца. Мяне як грамадзяніна, проста чалавека, не можа не радаваць, што ў Беларусі ствараецца шмат грамадскіх фондаў дапамогі сіротам, інвалідам, хворым дзеткам. Лозунг “Падары жыццё!” – проста святы і высокамаральны, а заклікі “Хто, калі не я”, “Тут і цяпер” павінны несумненна дайсці да кожнага. Можна дапамагаць не толькі грашыма, але і цацкамі, прадуктамі, адзеннем, абуткам, кнігамі. Гэтыя рэчы абавязкова каму-небудзь спатрэбяцца.

Тварыць дабро можа кожны з нас. Памятайце: каб дапамагаць, не абавязкова трэба быць моцным i багатым, трэба быць добрым і неабыякавым да iншых. Гэта вялікае шчасце, што да XXI стагоддзя не знiклі спачуванне і міласэрнасць. І нават самыя маленькія ўчынкі можна рабіць з вялікай любоўю. Будзьце дабрэйшымi, калі гэта магчыма, а гэта, на шчасце, магчыма заўсёды.

Канстанцін КАРНЯЛЮК



Теги:

2 комментария по теме “Маленькiя ўчынкi – з вялiкай любоўю

  1. Полностью согласна с автором. Иногда помощь в копейку больше и дороже, чем в сто рублей

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Алеся Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *