Хімікі рыхтуюць паслядоўнікаў

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Год малой радзімы – добрая нагода наведаць розныя куткі Беларусі, свае родныя мясціны. У кастрычніку Савет лідараў хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правёў выязны семінар “БДУ – шлях да поспеху” ў маляўнічым краі Гродзеншчыны, а менавіта – у Дзятлаве.

Асноўнай мэтай семінара стала прафарыентацыя і развіццё экалагічнага мыслення ў вучняў 10-11 класаў.

У гімназіі №1 горада Дзятлава, дзе праходзіў семінар, асаблівую цікавасць да мерапрыемства праявілі школьнікі, якія вучацца ў класе хіміка-біялагічнага профілю, а таксама іх настаўнікі.

Нашы студэнты расказалі ўдзельнікам сустрэчы пра БДУ, прадставілі школьнікам прэзентацыю пра родны хімічны факультэт, праект “Экастыль БДУ”.

Таксама паказалі займальныя эксперыменты па хіміі, якія спрыяюць прапагандзе здаровага ладу жыцця.

У выездзе прымалі ўдзел студэнты, якія актыўна праяўляюць сябе не толькі ў вучобе, але і ў грамадскай працы, хварэюць за ўніверсітэт душой.

Удзельнікі праекта “Экастыль БДУ” арганізавалі таксама экапікнік на прыродзе. Як адзначылі студэнты, яны разумелі ўсю адказнасць свайго мерапрыемства, бачылі зацікаўленасць у вачах школьнікаў. Такія выязныя семінары дапамагаюць наладзіць кантакт паміж пакаленнямі, палегчыць складаны выбар далейшага жыццёвага шляху абітурыента.

Водгукі ад вучняў гімназіі №1 горада Дзятлава таксама засталіся вельмі станоўчымі. Прыемна ведаць, што прыезд дэлегацыі з вядучай вышэйшай навучальнай установы краіны стаў значнай падзеяй, нам быў аказаны цёплы прыём.

Жанна ЦАБКАЛА,

намеснік дэкана хімічнага факультэта БДУ



2 комментария по теме “Хімікі рыхтуюць паслядоўнікаў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *