Гартаючы мінулага старонкі (+відэа)

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт, прымеркаваны да значнай падзеі мінулага стагоддзя, – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Захаваннае ў Беларусі 7 лістапада ў якасці дзяржаўнага свята – гэта не спроба захаваць мінулае. Гэта сведчанне таго, што мінулае забываць нельга.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару. Няхай гэтае свята пакіне толькі самыя цёплыя эмоцыі, дазволіць яшчэ раз падумаць пра тое, якім павінна быць жыццё ў людзей і як неабходна імкнуцца да вялікіх перамогаў гэтак жа, як у мінулым зрабілі нашы слаўныя продкі.

Святочны настрой сваімі музычнымі выступленнямі гледачам дарылі Ала Чарняўская, Улад Ракуць, Тамара Ступак, Анастасія Максіменка, Лізавета Ёда, цыркавая студыя “Марсі”, вакальная група СШ №3, народны хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *