Дзень Вензавецкага сельсавета

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Вензавецкім сельскім савеце.

У ім прынялі ўдзел старшыні раённых сельвыканкамаў. Кіраваў мерапрыемствам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Вензавецкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня Алег Шымко.

Тэрыторыя сельсавета складае 172 квадратныя кіламетры, з гэтай колькасці 9,1 квадратнага кіламетра займаюць землі насельных пунктаў.

Самыя буйныя паселішчы – аграгарадок Вензавец, вёскі Міроўшчына і Сачыўляны. У чатырох паселішчах жывуць менш, чым па 10 чалавек. У Міклашах ніхто пастаянна не жыве.

У Вензавецкі сельскі Савет выбраны 11 дэпутатаў. Рабочы орган сельсавета – выканаўчы камітэт – складаецца з 7 чалавек. За кожным членам выканкама замацавана куратарства над той ці іншай сферай грамадскай дзейнасці. Сельскі Савет і яго выканкам дзейнічаюць на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”.

Вытворча-сацыяльную інфраструктуру сельсавета складаюць СВК “Вензавец”, Дзятлаўская сельгастэхніка, Вензавецкае лясніцтва, Вензавецкі дрэваапрацоўчы цэх Дзятлаўскага лясгаса, аддзяленне і два пункты паштовай сувязі, два магазіны райспажыўтаварыства, магазін Дзятлаўскай сельгастэхнікі, Вензавецкая сярэдняя школа-дзіцячы сад, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры ў Вензаўцы, тры ФАПы і дзве праваслаўныя царквы.

Абмеркаваўшы галоўныя пытанні, удзельнікі мерапрыемства наведалі сацыяльна значныя аб’екты сельсавета.

Вынікі сустрэчы падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *