“Другое дыханне” не дапамагло

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У канцы кастрычніка на Дзятлаўшчыне адбыліся спаборніцтвы Гродзенскай вобласці ў праграме спартакіяды “Залаты колас” сярод жаночых каманд. На ўдзел былі заяўлены 12 каманд, якія былі падзелены на 3 групы. З кожнай групы выходзілі па 2 каманды для далейшага размеркавання прызавых месцаў.

Дзятлаўская каманда аказалася ў групе В.

На старце гульняў нашы спартсменкі перамаглі Карэліцкі раён, але саступілі Гродзенскаму, таму атрымалася працягнуць барацьбу толькі за 3-4-ае месца. Спаборнічалі з камандай Лідскага раёна.

Першая партыя для нашых дзяўчат скончылася з вялікім адрывам – 25:12.

Другая партыя аказалася больш складаная, у лідскіх спартсменак быццам адкрылася “другое дыханне”, і яны выйгралі нашых дзяўчат з лікам 25:21.

Апошняя вырашальная партыя была самай напружанай і нагадвала арэлі: па чарзе каманды забівалі адзін аднаму галы, не жадаючы саступаць сапернікам. Аднак ці то ад хвалявання, ці то ад вялікага жадання перамагчы лідскія валейбалісткі дапусцілі памылку, з-за чаго страцілі кантрольнае ачко. У цяжкай барацьбе перамогу атрымалі прадстаўніцы Дзятлаўскага раёна, а ў агульным выніку спаборніцтваў занялі 3-яе месца.

Юлія БАКУНОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *