Да зімы гатовыя

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаўскім раёне падрыхтоўка спажыўцоў і энергазабяспечвальных арганізацый цеплавой энергіі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў завершана. Ва ўсіх арганізацыях і прадпрыемствах горада і раёна праведзена прамыванне і выпрабаванне на трываласць і шчыльнасць унутраных сістэм ацяплення, праведзена работа па рамонце і ўцяпленні будынкаў і збудаванняў прадпрыемстваў, а таксама жылога фонду горада і раёна.

Прадпрыемства ацяпляльных кацельняў Дзятлаўскага РУП ЖКГ зрабіла планавыя работы па замене вонкавых цеплавых сетак горада, якія адпрацавалі свой нарматыўны тэрмін (яны цалкам заменены).

Праведзена вялікая работа па нанясенні цеплавой ізаляцыі на паверхню цеплаправодаў у цеплавых пунктах дамоў жылога сектара горада. Жылы сектар горада і раёна поўнасцю забяспечаны сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання цеплавой энергіі. Зроблены рамонт, а дзе патрабавалася, і замена ўваходных дзвярэй у пад’езды, падвалы дамоў, работнікамі Дзятлаўскага РУП ЖКГ выканана рэвізія і рамонт запорнай і запорна-рэгулюючай арматуры ў цеплавых вузлах дамоў горада і раёна.

У інспекцыі энерганагляду праводзілася рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці арганізацый і прадпрыемстваў да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў. На сёння са 105 спажыўцоў і 69 цеплакрыніц горада і раёна, унесеных у графік рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці прадпрыемстваў да работы ў асенне-зімовы перыяд, зацверджаны Дзятлаўскім райвыканкамам, зарэгістравалі пашпарты 94 спажыўцы і 56 цеплакрыніц горада і раёна. Умовы надвор’я яшчэ дазваляюць правесці канчатковую праверку ўсіх сістэм цеплазабеспячэння і сустрэць зіму ў цяпле.

Юрый ПАНАСЕНКА,

інспектар Слонімскай раённай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *