Бытавыя катлы: бяспечна карыстаемся

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Нягледзячы на тое, што бытавыя катлы простыя ў эксплуатацыі, усё ж здараюцца выпадкі іх выбухаў.

Практыка паказвае, што, калі адбываецца выбух бытавога катла, ад будынка практычна нічога не застаецца. Але самае страшнае, што пры гэтым ахвярамі становяцца людзі.

Найбольш частай прычынай выбухаў бытавых катлоў з’яўляецца перавышэнне ціску цепланосьбіта ў катлах па прычыне замярзання сістэмы ацяплення і спынення цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Замярзанне сістэмы ацяплення, як правіла, адбываецца ў паддашкавых памяшканнях пры не ўцепленых або недастаткова ўцепленых расшыральных баках, у тых выпадках, калі катлы паляцца на цвёрдых відах паліва не пастаянна, або пры наяўнасці скразнякоў, якія ўздзейнічаюць на сістэму ацяплення.

Прычынамі выбуху катла з’яўляюцца: эксплуатацыя катла з няспраўнай сістэмай аўтаматыкі бяспекі, пры адсутнасці засцерагальных клапанаў і расшыральнага бачка ў сістэме ацяплення; эксплуатацыя катлоў з закрытымі засаўкамі на ўводным і вывадным патрубках, пры адсутнасці засцерагальных клапанаў; адсутнасць цыркуляцыі вады. Яшчэ адной з прычын з’яўляецца тое, што да абслугоўвання кацельнай устаноўкі дапускаецца персанал, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі і не прайшоў навучанне ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў па ахове працы.

Такім чынам, энерганагляд нагадвае, што праектаванне і мантаж катлоў павінны праводзіць спецыялізаваныя арганізацыі, якія маюць афіцыйныя ліцэнзіі на выкананне дадзеных работ. Пасля выканання мантажных работ цеплакарыстальныя ўстаноўкі міні-кацельняў з бытавымі катламі павінны быць прад’яўлены да допуску да эксплуатацыі ў энерганагляд. Нельга дапускаць у памяшканне кацельняў пабочных асобаў, а да абслугоўвання абсталявання кацельні – персанал, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі і не прайшоў навучанне. Кіраўнікам арганізацый неабходна весці жорсткі кантроль за выкананнем работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Выкананне Правілаў эксплуатацыі цеплакарыстальных установак і тэхнікі бяспекі пры іх эксплуатацыі дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў і надзвычайных сітуацый пры эксплуатацыі сістэмаў ацяплення.

Віталь КРЫЎДА,
дзяржаўны інспектар энерганагляду



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *