Абмяркоўваем пасяджэнне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Важнае Свежыя навіны Улада

Пытанне: палітыкі, дыпламаты, эксперты шмат гаварылі аб тым, што ў сучасным свеце востра не хапае ўзаемаразумення і даверу. Без гэтага скаладана разлічваць на паспяховае рашэнне глабальных праблем. Як вы адносіцеся да таго, каб Беларусь узяла на сябе місію перагаворнай пляцоўкі па пытаннях бяспекі ў свеце?

Адказвае Анастасія Цярэшка:

У нашай краіны геаграфічна выгадне становішча для мірных перагавораў. Пытанне ж бяспекі на цяперашні час першачарговае, бо ў свеце з’явілася шмат грознай зброі, якая з кожным днём удасканальваецца. Як мы назіраем, цяперашнія лакальныя канфлікты не праходзяць незаўважна, а прывабліваюць увагу сусветнай грамадскасці, перарастаюць у міжнародныя спрэчкі, у якіх кожная дзяржава адстойвае свой пункт погляду. Пакуль сітуацыя не даходзіць да кропкі кіпення, але даць гарантыю, што так будзе заўжды, мы не можам. Для гэтага і патрэбны пляцоўкі для мірнага абмеркавання праблем.

У нашай Беларусі шматпакутны лёс, тут яшчэ памятаюць жахі вайны і ўпэўнены, што войны – найгоршы сцэнарый развіцця канфліктаў. Мяркую, наша караіна са сваім вопытам можа стаць пляцоўкай па пытаннях бяспекі ў свеце. Але толькі ад удзельнікаў перамоваў будуць залежаць іх эфектыўнасць і прынятыя рашэнні.

 

Запісала Ірына СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *