Заходнія прыгажуні пасяліліся ў Дзятлаве

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Маладыя саджанцы туяў, высаджаныя апошнімі днямі  па вуліцы Навагрудскай, ужо радуюць жыхароў мікрараёна і прыхільнікаў пешых прагулак па алеі Маці.

Сённяшнім днём праца актыўна кіпіць ў гарадскім цэнтральным парку. Работы па добраўпарадкаванні і азеляненні ўсяго горада праводзяць работнікі ЖКГ.

Як адзначаюць спецыялісты ў галіне раслінаводства, іглічныя расліны з’яўляюцца распаўсюджанымі дэкаратыўнымі раслінамі, якія выкарыстоўваюцца і рэкамендуюцца для азелянення населеных пунктаў.

Для пасадкі і афармлення ландшафтнага дызайну раённага цэнтра спецыялісты ЖКГ аддалі перавагу добра правераным заходнім сартам, якія адрозніваюцца разнастайнасцю формаў: шаравіднай туі “Даніка” і каланавіднай  “Смарагд”. Расліны лёгка прыстасоўваюцца, не баяцца ні спёкі, ні маразоў, падыходзяць для любой глебы.

Як плануецца, сёлета гарадскі парк, асобныя тэрыторыі цэнтральнай плошчы і вуліцаў папоўняцца  зялёнымі прыгажунямі, а шматвобразнасць стыляў і прыёмы ландшафтнага дызайну дазволяць гараджанам раённага цэнтра штодзённа захапляцца прыгажосцю вечназялёных раслін.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі работнікі ЖКГ плануюць скончыць  бліжэйшымі днямі.

Саджанцы яшчэ зусім маладыя, але прыгажосць і непаўторны каларыт, канешне, ствараюць ужо цяпер.

Таксама дрэвы плануецца пасадзіць па вуліцах Міцкевіча, Набярэжнай, Савецкай.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *