З іскры ўзгарыцца полымя

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Няшчасце часцей здаецца малаверагодным, пакуль не закране асабіста кагосьці. Між тым, на пажарах кожны год гінуць сотні чалавек, вялікая колькасць людзей траўмуецца, застаюцца без прытулку. Матэрыяльны ўрон вымяраецца гіганцкімі лічбамі. Таму нагадваем элементарныя дзеянні пры пажары ў доме або кватэры.

Загарэўся тэлевізар – адразу адключыце яго ад сеткі (лепш абясточыць цалкам кватэру). Паведаміць аб пажары па тэлефоне “101”. Калі пасля адключэння тэлевізар працягвае гарэць, заліце яго вадой праз адтуліны задняй сценкі, знаходзячыся пры гэтым збоку, або накрыйце яго шчыльнай тканінай.

Гараць шторы – сарвіце іх і затапчыце полымя або кіньце ў ванну і заліце вадой.

Гарыць алей на патэльні – перакрыйце падачу газу, накрыйце патэльню накрыўкай або мокрай анучай. Калі палаючы алей трапіў на падлогу або сцены, выкарыстоўвайце для тушэння любы пральны парашок.

Прычынай пажару на балконах можа стаць скінутая з верхніх паверхаў незатушаная цыгарэта. У гэтым выпадку выклікайце ратаўнікоў, а да іх прыезду паспрабуйце патушыць узгаранне падручнымі сродкамі (вадой, пральным парашком, пяском).

Пры пажары кватэры нельга:

— змагацца з полымем самастойна, не выклікаўшы ратаўнікоў-пажарных;

— спрабаваць выйсці праз задымлены калідор або лесвіцу;

— спускацца па вадасцёкавых трубах, скакаць з вокнаў

Як бы банальна ні гучаў выраз: пажар лягчэй папярэдзіць, чым тушыць – яна не губляе сваёй актуальнасці. Таму выконвайце правілы пажарнай бяспекі, беражыце сябе і сваіх блізкіх.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *