З абагравальнікам – павышаная асцярожнасць

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Выбіраючы абагравальнік, паклапаціцеся пра тэхніку бяспекі.

У першую чаргу азнаёмцеся з інструкцыяй, правіламі эксплуатацыі электраабагравальнікаў. Заўсёды выконвайце правілы, якія тычацца любога абагравальніка, – ніколі не пакідайце яго без нагляду, не дазваляйце ім карыстацца дзецям. Размяшчайце электраабагравальнік на незгаральнай паверхні далей ад узгаральных прадметаў: мэблі, фіранак. Перыядычна ачышчайце прыбор ад пылу, не выкарыстоўвайце яго для сушкі бялізны. Ні ў якім разе не рамантуйце абагравальнік самі – даручыце гэту працу спецыялісту або звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.

Няспраўныя, самаробныя, пакінутыя без нагляду электраабагравальнікі становяцца прычынай пажараў, якія за лічаныя хвіліны знішчаюць усё нажытае, перыядычна гінуць людзі. Каб не папаўняць лічбы трагічнай статыстыкі, паклапаціцеся аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі ў вашым доме.

Таццяна ГРЫЦУК;
Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН, інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *