Тэрмін разгляду зваротаў прадоўжаны

Свежыя навіны Улада

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, у тым ліку па захаванні тэрмінаў і паўнаты разгляду такіх зваротаў.

Пры разглядзе дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў ёсць выпадкі, калі скарга (заява, прапанова) па аб’ектыўных прычынах не можа быць разгледжана ва ўстаноўлены тэрмін.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Законам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў тэрмін разгляду пісьмовых зваротаў складае пятнаццаць дзён, а зваротаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – месяц.

Аднак не ўсе звароты могуць быць у поўным аб’ёме разгледжаны ў гэтыя тэрміны. У шэрагу выпадкаў для вырашэння пастаўленых пытанняў неабходна выканаць работы, аказаць паслугі, атрымаць дадатковае фінансаванне і нават запатрабаваць інфармацыю з замежнай дзяржавы, на што можа спатрэбіцца значна больш часу. У такой сітуацыі тэрмін разгляду скаргі (заявы, прапановы) прадаўжаецца, i заяўнiку ў тэрмiн не пазней аднаго месяца з дня, наступнага за днём паступлення звароту, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслугаў) або тэрмінах разгляду звароту па сутнасці.

Пры гэтым зварот ставіцца на кантроль, з якога здымаецца толькі пасля вырашэння ўсіх выкладзеных у ім пытанняў, прыняцця неабходных мераў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю дзяржаўнага органа (арганізацыі), які яго разглядае, і канчатковага адказу заяўніку.

Анатоль ДАРОЖКА,

старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *