Святочны канцэрт да Дня работнікаў Дэпартамента аховы (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт для супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да іх прафесійнага свята.

У гэты дзень прымалі віншаванні людзі, нераўнадушныя да свайго грамадства і сваёй краіны, якія аддаюць усе свае сілы на барацьбу за спакой і парадак.

Першым павіншаваў сваіх калег са святам начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Дзмітрый Харошка, які падзякаваў ім за нялёгкую працу, пажадаў моцнага здароўя, удачы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, каб у іх сем’ях панавалі мір, дабрабыт, узаемаразуменне. Ганаровую грамату за добрасумленнае выкананне абавязкаў ён уручыў Віктару Жынко.

Падзякаваў супрацоўнікам аддзела Дэпартамента аховы за штодзённую прафесійную работу, за вернасць выбранай прафесіі, за разуменне чалавечых праблем кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч, пажадаў ім і надалей з гонарам несці службу. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама ён узнагародзіў Андрэя Жыгаліка, Падзячнымі лістамі – Дзмітрыя Абрамчыка і Ларысу Макарчык.

Памяць тых работнікаў, якіх сёння ўжо няма побач, усе прысутныя ў зале ўшанавалі хвілінай маўчання.

Свята – гэта, вядома, віншаванні і падарункі. Вельмі важна і прыемна, калі віншуюць сапраўдныя сябры. Не з пустымі рукамі прыйшлі сёння павіншаваць работнікаў аддзела Дэпартамента аховы начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Біль, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Бародзіч, ваенны камісар Генадзь Суравец.

Для смелых, моцных і адважных свае музычныя віншаванні адрасавалі Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Анастасія Максіменка, Уладзіслаў Ракуць, Таццяна Дудкіна, цыркавая студыя “Марсі” і дзіцячая танцавальная студыя “Сунічкі”.

 

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



1 комментарий по теме “Святочны канцэрт да Дня работнікаў Дэпартамента аховы (+відэа)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *