Пройдуць дабрачынныя акцыі

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

12 кастрычніка 2018 года судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна будзе праводзіцца дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Дня маці, у рамках якой усе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па розных прававых пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў, спагнанні аліментаў, а таксама па іншых пытаннях, што тычацца дзейнасці аддзелаў прымусовага выканання.

Кантактныя тэлефоны: 6-10-51, 6-05-37.

Наш адрас: г. Дзятлава, вул. Камсамольская, 2, каб. 6, 7.

12 кастрычніка 2018 года натарыяльная кантора Дзятлаўскага раёна будзе праводзіць акцыю, прымеркаваную да Дня маці. У рамках акцыі жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, могуць атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *