Паважаныя работнікі, ветэраны працы Дэпартамента аховы Дзятлаўскага раёна!

Важнае Свежыя навіны Улада

Віншуем вас з прафесійным святам! Дзякуем вам за нястомную паўсядзённую працу, сардэчную цеплыню, стойкасць і вернасць абранаму шляху.

Высокі прафесіяналізм работнікаў Дэпартамента аховы, кампетэнтнасць, добрасумленнасць, а таксама ўменне працаваць з людзьмі з’яўляецца залогам эфектыўнасці вашай дзейнасці. Абараняючы канстытуцыйныя гарантыі і свабоду грамадзян, вы на справе даказваеце адданасць сваёй Айчыне. Ахова правапарадку і законнасці – складаная, адказная задача. Нашы грамадзяне высока цэняць вашы  намаганні ў барацьбе са злачыннасцю, гатоўнасць у любую хвіліну прыйсці на дапамогу. Ваша сіла і надзейнасць, вопыт і працавітасць, адданасць любімай прафессіі не пакідаюць ніякіх сумненняў у тым, што вы зробіце ўсё магчымае для дасягнення пастаўленных мэтаў.

Ваша праца – адна з самых важных ва ўсе часы, няхай яна годна ўзнагароджваецца. Няхай гэтыя святочныя дні прынясуць вам добры настрой, поспех і натхняюць на новыя справы і здзяйсненні.

У гэты святочны дзень жадаем усім работнікам і ветэранам Дэпартамента аховы моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру і дабрабыту, а таксама далейшых поспехаў у службовай дзейнасці.

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *