Паклапаціцеся загадзя

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Каб засцерагчы сваё жыллё ад пападання навальнічнага ўдару, Дзятлаўская РАНС рэкамендуе ўстанавіць на сваіх дамах маланкаадводы. Яны дапамогуць прадухіліць не толькі прамое пападанне электрычнага зарада ў будынак, але і парушэнні ў рабоце электрычных сетак і электраабсталявання.

Калі ў час навальніцы ў дом трапляе маланка, то большая частка тэхнічных прыбораў будзе сапсавана. У горшым выпадку, удар маланкі можа прывесці да пажару.

Ці ведаеце вы, што:

— ад удару маланкі ў свеце ў сярэднім штогод гіне каля 3000 чалавек – у сярэднім 8 чалавек у дзень;

— пераважная большасць пажараў штогод адбываецца ад прамых удараў маланкі, які ўяўляе найбольшую небяспеку;

— штогод па рэспубліцы назіраецца заканамерная дынаміка ўзнікнення пажараў ад навальніцы: больш за 200 выпадкаў, з іх 90% – у сельскай мясцовасці.

Дзмітрый БОБІН,

інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *