Навядзенне парадку – на кантролі

Свежыя навіны Улада

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзены маніторынг ходу выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па прыняцці мераў па развіцці райаграсэрвісаў і навядзенні парадку на тэрыторыях арганізацый.

Устаноўлена, што не ўсімі райаграсэрвісамі ў поўным аб’ёме выконваюцца гэтыя даручэнні.

Адзначаны факты неналежнага стану тэрыторый арганізацыі: наяўнасць смецця, несвоечасовае абкошванне тэрыторыі ў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Не выкананы рамонт даху як у адміністрацыйных, так і вытворчых будынках, несвоечасова выдаляецца драўняная і травяная расліннасць з дахаў, што ў далейшым вядзе да частковага іх разбурэння.

Не надаецца належная ўвага ўмовам захоўвання лому і адходаў чорных металаў. Так, у ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” ў несанкцыянаваным месцы быў размешчаны металалом, на пляцоўцы каля склада для захоўвання металалому не было прыбрана бытавое смецце. У складзе хаатычна размешчаны лом і адходы чорных металаў.

Пытанне навядзення парадку на тэрыторыях арганізацый знаходзіцца на пастаянным кантролі.

Анатоль ДАРОЖКА,

старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *