Дзятлаўшчына рыхтуецца да перапісу насельніцтва

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года будзе праводзіцца чарговы перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта “Аб падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года ў Дзятлаўскім раёне” ў раёне працуе часовая раённая камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года.

Просьба домаўладальнікаў прыватнага сектара, жыхароў кватэр, а таксама кіраўнікоў арганізацый Дзятлаўскага раёна, у якіх адсутнічаюць аншлагі на будынках (назва вуліц, нумары дамоў, кватэр і пад’ездаў) упарадкаваць адрасную гаспадарку.

Аншлагі можна заказаць у Дзятлаўскім раённым вузле паштовай сувязі або ІП Лявошка Н.У.

Аддзел статыстыкі Дзятлаўскага раёна



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *