Дзень Жукоўшчынскага сельскага савета

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў” прайшло 19 кастрычніка ў Жукоўшчынскім сельскім савеце.

У ім прынялі ўдзел старшыні раённых сельвыканкамаў, кіраўнікі ўстановаў і арганізацый Жукоўшчынскага сельсавета. Кіраваў мерапрыемствам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Жукоўшчынскага сельскага савета пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы яго старшыня Валерый Верамейчык.

Абмеркаваўшы галоўныя пытанні, удзельнікі мерапрыемства наведалі сацыяльна значныя аб’екты, сярод якіх Жукоўшчынская сярэдняя школа, Гезгалаўскі дзіцячы сад, гандлёвыя пункты аблспажыўтаварыства, прыватнае прадпрыемства па вытворчасці кармавых дабаўкаў ТАА”Экатэхналогіі”, аграсядзібы прыватнай формы ўлаласнасці.

Вынікі сустрэчы падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *