Дзе пацяплела без ацяплення?

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У нашым раёне кожная арганізацыя імкнецца праяўляць свае лепшыя якасці і прыносіць як мага больш карысці насельніцтву. Але і пра сябе не варта забываць.

Вось, напрыклад, цяпер будынак Дзятлаўскага ДРБУ-119 церпіць абнаўленні. Для камфортнай працы работнікаў ДРБУ-119 да зімовага сезона на двух паверхах паступова былі заменены вокны. Цяпер у будынку стала значна цяплей. Паколькі ад рамонтных работ трохі «пацярпеў» фасад будынка, неабходна абнаўляць пакрыццё сцен. Гэтым на дадзены момант займаюцца рабочыя: згладжваюць паверхню, а затым пакрыюць усё фарбай. Паспелі таксама абнавіць колер агароджы.

Каб асноўная праца арганізацыі ішла яшчэ хутчэй і эфектыўней, сярод працоўнай тэхнікі з’явіліся новыя грэйдар і пагрузчык. Дарэчы, ДРБУ-119 сваёй тэхнікай неаднаразова выратоўвала раённыя сельгаспрадпрыемствы на рабоце ў полі.

Юлія БАКУНОВІЧ



1 комментарий по теме “Дзе пацяплела без ацяплення?

  1. Поменяйте окна в детских садах..там детки мерзнут……И фасад подремантируйте..утеплите дошкольный учреждения..а ДРБУ 119 ПОДОЖДЕТ!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *