Дарагія настаўнікі, работнікі і ветэраны педагагічнай працы!

Важнае Свежыя навіны Улада

Ад усёй душы віншуем вас са слаўным прафесійным святам – Днём настаўніка!

У лёсе кожнага чалавека гады навучання адыгрываюць важную ролю. У школьныя гады мы спасцігаем законы навакольнага свету, атрымліваем магчымасць праявіць свае здольнасці, вызначыцца з выбарам далейшага шляху. А за ўсім гэтым стаіць штодзённая, карпатлівая і адказная праца нашых настаўнікаў, тых, хто акрамя ведаў укладвае ў нас часціцу ўласнай душы, выхоўвае лепшыя якасці асобы.

Штогод па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка ўшаноўваем вас, сваіх мудрых настаўнікаў і выхавальнікаў, якія адкрылі нам дарогу ў вялікае жыццё.

Праз вашыя рукі прайшлі тысячы дзетак. Многія з іх сталі гонарам Дзятлаўскага раёна. Мы ўдзячны вам за чуласць і цярпенне, мудрасць і дабрыню, за самааддачу і шчырую адданасць прафесіі. І ў гэтым немалая ваша заслуга, бо менавіта вы перадалі ім свае веды і вопыт, навучылі іх не пасаваць перад цяжкасцямі, дапамагаць блізкім, шанаваць сяброўства.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *