Бяспека — сумеснымі намаганнямі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 15 кастрычніка па 2 лістапада як у рэспубліцы, так і ў раёне, стартавала сумесная пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд.

Арганізатарамі акцыі выступілі сем міністэрстваў — МНС, МУС, ЖКГ, міністэрствы адукацыі, інфармацыі, энергетыкі, працы і сацыяльнай абароны.

Мэтамерапрыемства — знізіць колькасць пажараў, якія адбываюцца ў жылым фондзе, павысіць інфармаванасць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслугаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення.

У час акцыі будуць арганізоўвацца сумесныя рэйды па праверцы стану жылля не надзейных сем’яў. Асаблівая ўвага будзе нададзена праверцы дамоў, якія пустуюць, выкарыстоўваюцца як месцы для распіцця спіртных напояў. Не асцярожнае абыходжанне з агнём у такіх месцах падвяргае небяспецы не толькі тых, хто там збіраецца, але і суседзяў.

Работнікаў службаў ЖКГ, а таксама тых, хто аказвае медыцынскую і сацыяльную дапамогу на даму пажылым адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам, навучаць асновам бяспекіжыцця, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянням пры іх узнікненні.

Просім усіх жыхароў раёна падключыцца  да гэтай акцыі і не заставацца ў баку. Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэннях можна паведамляць па тэлефонах “102”, “101” або “112”. Ананімнасць званкоў гарантуецца. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя дапаможа захаваць чалавечыя жыцці.

Уладзіслаў ЗЯБАЧКIН,
інспектарДзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *