Павіншуем маму разам

Важнае Грамадства

12 кастрычніка арыгінальныя паштоўкі з віншаваннямі для матуль разляцеліся з дзіцячага  аддзялення “Баравічок” па ўсёй Беларусі. Так выхаванцы павіншавалі сваіх мам са святам Дзень маці.

У гэты дзень у паштовыя скрыні апусціліся больш за сто паштовак з віншаваннямі.

Акцыя “Павіншуем маму разам” дапамагла дзецям зрабіць сюрпрыз самаму дарагому чалавеку.

Застаецца толькі спадзявацца, што добрыя словы і прыемныя сюрпрызы для мам не скончацца разам са святам .

У сваю чаргу калектыў дзіцячага аддзялення “Баравічок” далучаецца да віншаванняў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *