Летапіс маладых спецыялістаў (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

11 кастрычніка ва ўстанове аховы здароўя «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца» прайшло ўрачыстае мерапрыемства — пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію. Такое мерапрыемства праводзіцца штогод.

На мерапрыемстве  работнікі бальніцы маглі пазнаёміцца з новымі супрацоўнікамі. У гэтым годзе 17 маладых медыкаў па размеркаванні прыехалі працаваць у Дзятлаўскую ЦРБ.

Кожны з іх на сцэне распавёў, чаму выбраў прафесію медыцынскага работніка. Маладыя медыкі з энтузіязмам казалі пра жаданне лячыць людзей, дапамагаць ім.

Вітала маладых спецыялістаў галоўны доктар Марыя Максімовіч. Яна павіншавала ўсіх новых работнікаў з першым рабочым месцам і прапанавала новым медыкам прадоўжыць слаўныя традыцыі, якія існуюць у медыцынскіх установах раёна.

Кожнаму былому студэнту галоўны доктар уручыла падарунак.

Ні адно прысвячэнне не абыходзіцца без клятвы, а ў Дзятлаўскай ЦРБ ёсць свая прысяга, якая была напісана яшчэ ў 80-х гадах. Менавіта яе маладыя спецыялісты далі ў гэты дзень. Так пачалася кніга прафесійнага жыцця кожнага маладога спецыяліста.

Больш вопытныя маладыя калегі  перадалі кнігу «Летапіс маладых спецыялістаў» сваім паслядоўнікам.

Прадоўжылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, у якой удзельнічалі не толькі артысты Дзятлаўскага раёна, але і работнікі бальніцы, маладыя спецыялісты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *