Запрашаем на канферэнцыю і святочны канцэрт да 520-годдзя Дзятлава

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

14 верасня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”, прымеркаваная да 520-годдзя Дзятлава, а таксама адбудзецца ўрачысты юбілейны канцэрт.

Запрашаем усіх жадаючых жыхароў і гасцей нашага раёна наведаць святочнае мерапрыемства.

Пачатак канферэнцыі ў 10 гадзін. З 9 гадзін будуць працаваць выставы Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і музеяў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

На канферэнцыю заяўлены 33 удзельнікі, у тым ліку ўраджэнцы і жыхары нашага раёна: Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, член Саюза архітэктараў Беларусі (Мінск); Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Мінск); Дзмітрый Кузьма, краязнаўца (Дзятлаўскі раён, аграгарадок Раклевічы); Алена Радомская, настаўніца гімназіі №1 горада Дзятлава; Яўгенія Лявончык, навучэнка 11 класа гімназіі №1 горада Дзятлава; Валерыя Касіла, навучэнка 9 класа гімназіі №1 горада Дзятлава.

Аргкамітэт



3 комментария по теме “Запрашаем на канферэнцыю і святочны канцэрт да 520-годдзя Дзятлава

    1. согласуйте с замом по идеологии и вперёд!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  1. А видеотрансляция конференции (онлайн) будет ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Екатерина Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *