За здаровы лад жыцця

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

21 верасня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў семінар па пытаннях грамадскага здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця.Удзел у семінары прынялі ідэолагі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Дзятлаўскага раёна. Мерапрыемства пачалося з выступлення галоўнага спецыяліста аддзела ідэалогіі райвыканкама А. Барысенкі.

Праблемныя пытанні ўпраўлення грамадскім здароўем, фактары, якія ўплываюць на яго, акрэсліла загадчыца аддзелам грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ І. Дубок.

Доктар-валеолаг аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ Г. Раманчук паведаміла аб захаванні здароўя насельніцтва ад наступстваў ужывання табака.

Сітуацыю па шаленству ў Дзятлаўскім раёне і меры яе прафілактыкі акрэсліў доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага ЦГЭ М. Дзядовіч.

Вольга ЮШКЕВІЧ



1 комментарий по теме “За здаровы лад жыцця

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *