Урачыстая лінейка да Дня ведаў “Прывітанне, школа!” Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Першы званок, урачыстая лінейка — доўгачаканая, асаблівая падзея. Дзень ведаў для навучэнцаў Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы  па традыцыі стаў святам – з гасцямі, музыкай, падарункамі і, вядома, першым у навучальным годзе школьным званком.

На ўрачыстай лінейцы  прысутнічалі ганаровыя госці:  А.М. Гарановіч,галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, А. В. Маркушэўскі, старшыня Дзятлаўскага сельсавета,  В. В. Царык, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  КСУП “Русь – Агра”, Я. В. Сёмуха, ветэран педагагічнай працы, Д. І. Кузьма, выпускнік Раклевіцкага  дзіцячага сада – базавай школы, лаурэат стыпендыі імені  А.І. Дубко, Я. Ч. Пашкевічус, супрацоўнік Дзятлаўскага РАУС. Госці павіншавалі ўсіх з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі поспехаў у вучобе і рабоце, новых жыццёвых пачынанняў.

Да віншаванняў далучыліся выпускнікі, педагогі, бацькі. Творчая праграма разнастаіла свята і падарыла ўсім цудоўны настрой.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *