Што можа быць лепш за шчырасць?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Як вядома, пераможцам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Бегущие города» дабрачыннага праекта #velcombegom стала Гродзенская вобласць з вынікам больш за 7000 кіламетраў.

І галоўны прыз акцыі – сертыфікат на 40 000 рублёў ад кампаніі velcom – атрымаў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Вялікі ўклад у гэтую перамогу ўнеслі и дзятлаўчане. У акцыі прымалі ўдзел работнікі Дзятлаўскага райЦГЭ, Дзятлаўскага РАНС, Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і многія іншыя. Акцыя доўжылася з 23 ліпеня па 2 верасня, і аднымі з самых актыўных удзельнікаў сярод дзятлаўчан сталі Аляксандр Юргілевіч, Юрый Скрабец.

 

Трэба адзначыць, што ў дабрачынных забегах дзятлаўчане ўдзельнічалі цэлымі сем’ямі. Напрыклад, сёстры Дар’я і Варвара Юрэня разам з мамай Наталляй кожны дзень пераадольвалі вялікія дыстанцыі дзеля, магчыма, выратавання чужога жыцця.

Кожны дзятлаўчанін, які ўдзельнічаў у акцыі, ведаў, што ён робіць гэта ў першую чаргу не для сябе. А што можа быць лепш за шчырасць і жаданне дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу?

Юлія БАКУНОВІЧ



1 комментарий по теме “Што можа быць лепш за шчырасць?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *