“Шкаліяда” паклікала лёгкаатлетаў на старт

Свежыя навіны Спорт і турызм

7 верасня на базе сярэдняй школы №3 прайшло раённае спартыўна-масавае мерапрыемства па лёгкай атлетыцы пад назвай “Шкаліяда”.

Мэта яго правядзення – папулярызацыя лёгкай атлетыкі як віду спорту сярод навучэнцаў, прапаганда заняткаў спортам як аднаго з важных сродкаў прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама адбор таленавітых дзяцей для далейшага іх навучання на аддзяленні па лёгкай атлетыцы ў Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.

Арганізатары раённых спаборніцтваў: аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама,  дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Праграма раённых спаборніцтваў уключала ў сябе наступныя спартыўныя дысцыпліны: бег 60 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне тэніснага мяча з месца, бег 800 м для хлопчыкаў і 500 м для дзяўчынак.

Удзельнікамі раённых спаборніцтваў сталі навучэнцы 5 — 6 класаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце да 12 гадоў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



1 комментарий по теме ““Шкаліяда” паклікала лёгкаатлетаў на старт

Добавить комментарий для Люда Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *