Пленарнае пасяджэнне і культурная праграма для ўдзельнікаў канферэнцыі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З дакладам «Неўміручасць спрадвечная» выступіў  Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, член Саюза архітэктараў Беларусі.

Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт прадставіў даклад на тэму «Археалагічная спадчына Дзятлаўшчыны: вывучэнне, захаванне, выкарыстанне».

Таксама ў зале гучалі навуковые даследаванні па тэмах: «Інвентары як крыніцы па гісторыі Дзятлава (на прыкладзе  інвентара 1731 г.)», «Дзятлава – уладанне князёў Астрожскіх у ХVI ст.», «Мястэчка Дзятлава ў ХVIII стагоддзі: рынак, вуліцы, пляцы», «Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны: стан і перспектывы даследаванняў», «Грамадзкія аб’яднанні Дзятлаўскага раёна ў 1990-я — 2000-я гг.»

Пасля выступленняў дакладчыкаў для прысутных канцэртную праграму паказалі артысты Дзятлаўшчыны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *