Першыя крокі да вялікага спорту

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

На  Дзень адчыненых дзвярэй, які праходзіў у рамках абласной сацыяльнай акцыі пад дэвізам “Запішыся ў спартыўную школу”, юных спартсменаў і іх бацькоў запрасіла Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

У гэты дзень для навучэнцаў  агульнаадукацыйных установаў былі арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі па  спартыўнай школе і секцыях па цяжкай і лёгкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе, футболе.

Трэнеры-выкладчыкі разам з лепшымі навучэнцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы правялі тэматычныя гульнявыя мерапрыемствы, паказальныя выступленні.

Следам юных гасцей спартыўнага мерапрыемства запрасілі паспрабаваць свае здольнасці ў спартыўных баталіях і вызначыцца з выбарам дысцыпліны.

Напрыканцы сустрэчы госці спартыўнай школы пазнаёміліся з трэнерамі-выкладчыкамі, задалі пытанні кіраўніцтву і трэнерскаму саставу, пазнаёміліся з вучэбнай інфармацыяй, жадаючыя запоўнілі заявы аб прыёме ў спартыўную школу.

Нагадаем, што акцыя “Запішыся ў спартыўную школу” стартавала

1 верасня і будзе доўжыцца да 1 кастрычніка.

З пытаннямі па афармленні заяў можна звяртацца па адрасе:

г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18/1.

Даведкі па тэл. 8-01563-2-71-48.

Адрас сайта: dyshdyatlovo.schools.by.

Адрас электроннай пошты: dtdush@mail.grodno.by.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



1 комментарий по теме “Першыя крокі да вялікага спорту

Добавить комментарий для Олимпиада Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *