Не даць волю алкаголю. Працуюць тэлефоны “Гарачай лініі”

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Штогод жыхары нашага раёна гінуць з-за атручвання алкаголем, калі колькасць выпітага несумяшчальная з жыццём. Злоўжыванне спіртнымі напоямі, няякаснай алкагольнай прадукцыяй, самагонам вядзе да развіцця розных захворванняў.

На жаль, цяга асобнай катэгорыі грамадзян да алкаголю становіцца мацнейшай за ўсякія забароны. І на гэтай згубнай звычцы прадпрымальныя людзі “будуюць” свой дабрабыт. У іх аматары спіртных напояў у любы час сутак могуць набыць сурагат алкаголю, які выдаецца за спірт, гарэлку ці самагон. Падобныя “прадпрымальнікі” нажываюцца на пакутах тых, хто, спажыўшы набытую атруту, становіцца калекай або памірае, не зважаюць на боль і гора іх родных і блізкіх. Як сведчыць міліцэйская практыка, практычна ў кожным населеным пункце ёсць такі “гандляр смерцю”.

Таму міліцыя просіць у жыхароў раёна садзейнічання ў выяўленні падобных асобаў для прыцягнення іх да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці.

У нас кругласутачна працуюць тэлефоны “Гарачай лініі”. У аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама можна тэлефанаваць па нумарах: 8-01563-2-13-34, 8(029)350-80-64,  8(029)580-60-42. Ва ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама можна звяртацца па тэлефоне 8-0152-79-73-33. Вы можаце паведаміць пра факты незаконнага вырабу, захоўвання і продажу спіртаўтрымліваючай вадкасці і самагону. Ананімнасць гарантуецца.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *