Моладзь за бяспеку

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

24 верасня ў раёне стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Моладзь за бяспеку», прымеркаваная да ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных (БМГАРП), якая адзначае свой 17-ы дзень нараджэння. Акцыя прадоўжыцца да 12 кастрычніка і будзе праходзіць у тры этапы.

На першым этапе з 24 верасня па 2 кастрычніка члены БМГАРП сумесна з Дзятлаўскім РАНС акажуць шэфскую дабрачынную дапамогу асобным катэгорыям грамадзян (шматдзетным сем’ям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянерам, якія жывуць адзінока).

На другім этапе з 3 па 10 кастрычніка ратаўнікі МНС і актывісты БМГАРП выедуць з забаўляльна-навучальнай праграмай у агульнаадукацыйныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі, дамы-інтэрнаты і правядуць віктарыны, конкурсы, раскажуць аб дзейнасці БМГАРП, правядуць прэзентацыю часопіса «Юны ратавальнік».

Трэці этап – з 11 па 12 кастрычніка прадугледжвае масавае мерапрыемства сумесна з работнікамі ўстановаў культуры ў цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *