Як пазнаць свет

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Усё больш бацькоў імкнуцца далучаць сваіх дзяцей да мастацтва з самага ранняга ўзросту. Мы, бібліятэкары, лічым, што лепш за ўсё рабіць гэта праз кнігу. У бібліятэцы ёсць серыя кніг “Я пазнаю свет”, з якіх кожнае дзіця можа спазнаць усе таямніцы свету мастацтва.

“Я пазнаю свет: Вялікія мастакі”. Тут расказваецца пра жыццё і творчасць вялікіх мастакоў. Чытачоў зацікавяць шырокі фактычны матэрыял, займальнае апавяданне.

У кнізе “Я пазнаю свет: Вялікія кампазітары” можна прачытаць пра жыццё і творчасць вядомых кампазітараў.

Кніга “Я пазнаю свет: Сусветная мастацкая культура” займальна раскажа аб сусветнай мастацкай культуры перыяду ад старажытных часоў да XVIII стагоддзя.

Энцыклапедыя “Я пазнаю свет: Музыка” пазнаёміць з гісторыяй музыкі і ўстройствам музычных інструментаў, раскажа пра тых, хто стварае і выконвае музычныя творы, якімі ўнікальнымі ўласцівасцямі валодаюць чалавечы слых і голас.

Наталля БАДЗЯКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *