Хто і за што плаціць падатак

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Маеце ва ўласнасці адну або некалькі кватэр, жылы дом, дачу, гараж? Разгледзім, якія льготы ўстаноўлены пры выплаце падатку на гэтыя аб’екты, а таксама ў якім парадку вылічваецца і выплачваецца падатак на іх.

Плаціць падатак павінны грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць на тэрыторыі нашай краіны вышэйпералічаную нерухомасць, у тым ліку долі ў праве на яе:

— якая належыць ім на праве ўласнасці;

— прынятую па спадчыне;

— будаўніцтва якой не завершана, але ўжо ёсць падмурак, сцены, дах. Калі будаўніцтва гэтых аб’ектаў завершана, але яны не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, вы таксама з’яўляецеся плацельшчыкам падатку.

Аднак у шэрагу выпадкаў можна быць вызваленым ад выплаты падатку.

Калі маеце адну або некалькі кватэр

Грамадзяне вызваляюцца ад выплаты падатку за адну кватэру, якая належыць ім на праве ўласнасці. Калі дзве і больш кватэры, вы маеце права выбраць, якая з іх будзе вызвалена ад падатку. Для гэтага неабходна напісаць заяву ў інспекцыю па падатках і зборах па месцы жыхарства. У ёй укажыце месцазнаходжанне ўсіх кватэр, якія вам належаць, а таксама той кватэры, да якой хочаце карыстацца льготай па выплаце падатку. Калі вы не напішаце такую заяву, ад падатку вызваляецца кватэра, набытая ва ўласнасць раней за іншыя.Шматдзетныя сем’і цалкам вызваляюцца ад выплаты падатку ў дачыненні да ўсіх кватэр, якія належаць ім на праве ўласнасці.

Калі вы маеце жылы дом

Нават калі жылы дом у вас адзін, ён, як правіла, абкладаецца падаткам. Ільготы прадугледжаны толькі для некаторых катэгорый грамадзян пры выкананні пэўных умоваў. Так, вызваляюцца ад падатку жылыя дамы, якія належаць:

— пенсіянерам па ўзросце, інвалідам I і II групы і іншым непрацаздольным асобам пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асобаў;

— шматдзетным сем’ям;

— ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасці з Законам “Аб ветэранах”.

Каб скарыстацца льготай па выплаце падатку, у інспекцыю па падатках і зборах па месцы знаходжання жылога дома трэба прадаставіць дакумент, які пацвярджае ваша права на льготу: пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда ці ўдзельніка вайны, пасведчанне шматдзетнай сям’і, выпіску з ваенкамата.

Калі вы маеце дачу або гараж

Гэтыя аб’екты таксама, як правіла, абкладаюцца падаткам. Выключэнне складаюць гараж, дача, якія належаць:

— пенсіянерам па ўзросце, інвалідам I і II групы і іншым непрацаздольным асобам незалежна ад рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асобаў;

— шматдзетным сем’ям;

— вайскоўцам.

Вылічэнне і выплата падатку

Інспекцыя па падатках і зборах па месцы жыхарства вылічвае гадавую суму падатку штогод на 1 студзеня бягучага года. Калі на пачатак года ў вас не было ва ўласнасці кватэры, жылога дома, дачы, гаража, але вы сталі іх уласнікам на працягу года, то падатак вылічаецца з першага чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім:

— паўстала права ўласнасці;

— адкрыта спадчына;

— набыты (атрыманы, узведзены) аб’ект нерухомасці, не завершаны будаўніцтвам.

Інфармацыю аб аб’ектах нерухомасці для вылічэння падатку прадастаўляць падатковай інспекцыі не трэба.

Выплата падатку ажыццяўляецца на падставе паведамлення інспекцыі па падатках і зборах. Яно павінна быць уручана да 1 жніўня таго года, за які вылічаецца падатак. Калі вы не атрымалі паведамленне ў гэты тэрмін, то рэкамендуем звярнуцца ў інспекцыю па падатках і зборах, заявіць аб наяўнасці ва ўласнасці аб’ектаў нерухомасці і атрымаць паведамленне на выплату падатку.

Падатак трэба заплаціць не пазней за 15 лістапада бягучага года. У выпадку атрымання паведамлення пасля 1 жніўня падатак павінен быць заплачаны не пазней за 30 каляндарных дзён з дня яго атрымання.

За нявыплату падатка ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць. У прыватнасці, нявыплата або няпоўная выплата сумы падатку, якая перавышае адну базавую велічыню, прадугледжаны штраф у памеры 15% ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш за адну базавую велічыню.

Іван ГІРЫК,
намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне



3 комментария по теме “Хто і за што плаціць падатак

  1. Был бы дом, то платили бы без проблем, конечно

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Викуля Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *