Дзятлаўшчына вачамі навукоўцаў

Важнае Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Больш за 20 навуковых супрацоўнікаў прынялі ўдзел у пасяджэнні секцыі на тэму “Дзятлаўшчына ў Сярэднія вякі і Новы час”, якая праходзіла на базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, археолагі, краязнаўцы разгледзелі шэраг пытанняў.

У час выступленняў для прысутных дэманстраваліся мультымедыйныя прэзентацыі з археалагічнымі знаходкамі, гістарычнымі  дакументамі.


Так, напрыклад, з шэрагам археалагічных даследаванняў гістарычных аб’ектаў выступіў археолаг Пётр Русаў.

Цікавыя звесткі з гісторыі археалагічнага вывучэння Дзятлаўшчыны ХIX-XXI стагоддзяў паведамілі кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім  Лакіза і кандыдат гістарычных навук Вольга Мядзведзева.

З дакладам па матэрыялах Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве пра Дзятлава ХVII–ХІХ стагоддзяў выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Аніпяркоў.

З новымі звесткі радавода Ігната Дамейкі пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі Зміцер  Юркевіч, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана.

З гістарычным даследваннем “Дзятлаўшчына пасля адмены прыгоннага права: фарміраванне і дзейнасць органаў мясцовай улады” выступіла малодшы навуковы супрацоўнік  Інстытута гісторыі НАН Беларусі Таццяна Даўгач.

З канфесійным становішчам Дзятлаўшчыны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. пазнаёміла кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянціна Яноўская.

З аналітычным даследаваннем Дзятлаўшчыны паводле этнаграфічных прац Міхала Федароўскага выступіў экскурсавод Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзмітрый Кузьма.

 

Напрыканцы сустрэчы арганізатары і госці канферэнцыі падзякавалі ўсім за плённую працу і цёплы прыём, абмяняліся ўражаннямі, адказалі на пытанні зацікаўленых.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *