Дзень ведаў у Вензаўцы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

1 верасня ўстанова адзначыла дзень ведаў. Урачыстаць пачалася з лінейкі, на якую былі запрошаны прадстаўнікі мясцовых улад, былыя выпускнікі ўстановы, бацькі.

З віншаваннямі для ўсіх прысутных выступілі дырэктар установы Г.І.Франюк, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ю. П. Залеўскі, свяшчэннік Уладзімір, ветэран педагагічнай працы Л.К.Грэйня. Першакласнікі атрымалі падарункі ад старшыні КСУП “Вензавец” І.Б.Гульніка. Выпускнікі ўстановы ўручылі першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь —  кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.  Першы ўрок ва ўстанове прайшоў пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Завяршыўся Дзень ведаў  рэкламай-прэзентацыяй вучэбных прадметаў для вучняў 5-11 класаў, квэст-гульнёй “Па старонках Буквара” для вучняў 1-4 класаў, якія далі старт інтэлектуальнаму марафону 2018/2019 навучальнага года.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *